nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Як асецінскі сьпецназ зачышчае грузінскія вёскі

16 жніўня, 2008 | Каментары (1)

Людміла Наздрачова карэспандэнт “Новых известий”(паводле korrespondent.net/world/552547)

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 4.JPG 

Учора (12 жніўня) сьпецназ міністэрства абароны Паўднёвай Асеціі разам з апалчэнцамі накіраваўся на “зачыстку” грузінскай вёскі Нул (каля Цхінвалі), дзе напярэдадні адбыўся жорскі бой. Ваенныя запланавалі выціснуць усіх мірных жыхароў з гэтай тэрыторыі. Апалчэнцы палілі дамы і вывозілі каштоўныя рэчы, якія не пасьпелі забраць з сабой грузінскія ўцекачы. У бліжэйшы час асеціны зьбіраюцца прайсьці так па ўсіх вёсках, якія разьмешчаны анклавам паміж асецінскімі вёскамі. 

 

Па пыльнай дарозе, пабітай варонкамі ад снарадаў, у грузінскую вёску ўехалі два “КамАЗы” і БТР сьпецназаўцаў ды апалчэнцаў. Ваенныя былі ўзброены аўтаматамі й кулямётамі, якія яны жартам называлі “красаўчыкамі”. Напярэдадні каля падножжа ўзгорка, куды цяпер рухалася ваенная тэхніка, ішоў жорскі бой. Расейскія й паўднёваасецінскія вайскоўцы абстралялі грузінскія танкі з самалётаў, а потым стралялі па іх з гаўбіц і гранатамётаў. Грузіны (мясцовыя жыхары) вымушаны былі пакінуць свае дамы. “Мы думаем, што нехта з грузінскіх воінаў усё ж застаўся, – распавёў “НИ” адзін зь кіраўнікоў атрада сьпецназаўцаў. – Каб больш яны не прыйшлі на гэтую зямлю і не пачалі ваяваць з суседнімі паўднёваасецінскімі вёскамі, мы павінны спаліць іх дамы”.

Гістарычна так склалася [як на справе так “склалася”, мы пісалі раней.. – Рэд.], што на паўднёваасецінскай тэрыторыі грузінскія сёлы разьмясьціліся своеасаблівым анклавам. Па дарозе з асецінскага паселішча Джавы да Цхінвалі трэба было праехаць некалькі грузінскіх вёсак – Тамарашэні, Ачыбеці, Курта ды Кехві. З-за гэтых паселішчаў, якія перасякае траса, праехаць па ёй складана: з дамоў страляюць па машынах.      

Найперш сьпецназ накіраваўся да грузінскага сяла Нул. У ім з акуратных домікаў зьвісаюць нясьпелыя гронкі вінаграду, а па вуліцах бродзяць статкі нядоеных кароваў. Каб абараніць сябе ад грузін, сьпецназ і апалцэнцы спачатку зводдалі абстралялі вёску. “Большасьць жыхароў Нула разьбеглася пасьля бою, – распавёў “НИ” апалчэнец Алан. – Ёсьць верагоднасьць, што яны будуць страляць у нас, для гэтага і патрэбная зачыстка. Акрамя таго, мы ня хочам, каб сюды зноў вярнуліся грузіны. У такіх вёсках, як Нул, хутчэй за ўсё, пабудуюць базы для міратворцаў. Яны будуць належаць Расеі, як і Паўднёвай Асеціі”.

Затым, уехаўшы ў вёску і падзяліўшыся па трое, сьпецназаўцы і апалчэнцы сталі ўламывацца ў дамы. У першую чаргу яны абсьледавалі падвалы, а потым шныралі па пакоях. Забіралі з сабой усё каштоўнае – тэлевізары, мікрахвалёўкі, музыкальныя цэнтры. Усё грузілі ў трактары, якія знайшлі паблізу. Іх не спынялі. Але кіраўнікі аперацыі выказвалі сваё незадавальненьне. “Мне сорамна за таварышаў, я ня ведаю, зь якога атрада гэтыя апалчэнцы, але паводзяць яны сябе абуральна, – заявіў “НИ” начальнік штаба апалчэнцаў Алан. –  Ня ўсе дабраахвотнікі тут такія”.

Пасьля “зачысткі” дамоў ад каштоўнасьцяў, апалчэнцы пачалі іх падпальваць: кідалі гранаты і абыходзілі дамы з падпаленымі паходнямі. Праз некалькі гадзінаў увесь Нул палаў. Агонь перакідваўся з дома на дом. З-за адной лядашчай хаты выбег стары. Ён крычаў і маліў не падпальваць яго жытло. “У мяне нікога няма, усе сышлі, а мяне некаму было забраць. Я амаль сьляпы, у Грузіі ў мяне крэўных няма. Я хачу застацца і памерці тут”. Апалчэнцы не кранулі старога і яго жытло.

Учора гарэла і суседняя вёска Аўнэві. Праўда, напярэдадні яе пасьпелі пакінуць ня ўсе жыхары. Сьпецназаўцы ўзялі ў палон шэсьць маладых людзей. “Мы хочам іх абмяняць на сваіх, якія таксама цяпер у палоне. Грузіны захоплівалі нашых жанчын і старых, цяпер іх трэба выкупіць”, – патлумачыў “НИ” адзін з супрацоўнікаў сьпецназу.

Дасёньня яшчэ не падлічана, колькі ўсяго за час ваенных дзеяньняў было захоплена ў палон людзей. Затое лёгка можна вылічыць, колькі прыкладна забітых, бо доўгі час іх трупы ніхто не прыбіраў з вуліц населеных пунктаў. Побач з вёскай Нул гар перамешвалася з пахам трупаў, якія распадаліся. Раздутыя пажоўклыя целы мёртвых грузін ніхто не зьбіраўся хаваць. “Вядома, хто бы мог аддаць грузін зямлі? – зьдзіўляецца ў размове зь “НИ” кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Паўднёвай Асеціі Роін Казаеў, які знаходзіцца ў Цхінвалі. – Некаторыя целы аб’едзены сабакамі. Але мясцовыя нават ня думалі хаваць сваіх ворагаў, нягледзячы на тое, што ўсе разумеюць: гэта можа выклікаць эпідэміі”.

Цяпер за прыбраньне целаў загінулых узяліся супрацоўнікі МНС Расеі. У лесе, каля грузінскіх сёлаў, ратаўнікі знайшлі больш за 20 трупаў, якія праляжалі там пяць дзён. Таксама ад целаў быў ачышчаны і Цхінвалі.

 

Ад рэдакцыі:

Гэты матэрыял, пададзены, відаць, больш-менш сумленнымі маскоўцамі (хаця ёсьць моманты, якія выклікаюць сумнеў), уяўляе вялікую каштоўнасьць, бо ёсьць дакументам.

Многія рускія, аналізуючы будучыя наступствы вайны паміж расейскай імперыяй і Грузіяй, пасьля таго, як пройдзе рэваншысцкі ўгар унутры іх, пачынаюць заўважаць і загад Саакашвілі аб адступеньні (маўляў, калі б яго не было, жорскія баі працягваліся б), і тое, што грузінская армія захавала свой патэнцыял ды набыла баявы досьвед, і што пачаліся толькі першыя хады ў шматхадоўцы, у выніку якой нічога добрага для Расеі ня будзе, што “ўсё толькі пачынаецца”, што капіталізацыя расейскага фондавага рынку абвалілася на 400 мільярдаў даляраў, а курс даляра, як валюты-прыбежышча, адразу падскочыў на рубель, што “перамога Расеі” ператварылася дамовай аб СРА (рус., ПРО) з палякамі, пагаршэньнем умоваў для Чарнаморскага флоту Расеі, “ужо гарантаваным у будучыні прыёмам Украіны і Грузіі ў НАТА”, бестэрміновай прысутнасьцю амерыканцаў на Каўказе і да т.п., што “крамлядзі, а разам зь імі і мы апынуліся практычна ў міжнароднай ізаляцыі”, што НАТА пераканалася, што ў расейцаў самыя баяздольныя часткі ўкамплектаваныя маральна састарэлым узбраеньнем, што маскоўцаў чакае рост цэраў, жабрацтва і мянтоўскія дубінкі…

Але пакуль рускія-маскоўцы ня бачаць, што ўсё пералічанае грунтуецца найперш на  тых фактах, якія пададзены ў артыкуле і зь якіх будзе зроблены PR такога памеру, каб дасягнуць усяго таго, чаго баяцца расейскія імперцы.  

 

 

Каментары (1)

  1. Гвалт, марадзерства узьнікае , менавіта, там дзе бок вайсковага канфлікту дазваляе гэта рабіць сваім хаўруснікам. Аб гэтым сведчыць гісторыя войн на працягу стагодзьяў.
    Аднак гэта адпавядае цывілізаваннасьці таго ці іншага боку канфлікту. Тут жа мы маем справу з краінай (маю на увазе Расею) якая на ўсіх перакрыжаваньнях заяўляе аб сваёй высокароднасьці, чуласці і іншых пазітыўных якасьцях. Яна ж, насамрэч, дазваляе бандытам ўсіх масьцей рабаваць захопленныя тэрыторыі. Ёсьць расейская прымаўка – “Скажи мне – кто твой друг и я скажу – кто ты”
    Па другое.
    ИТАР- ТАСС паведамляе аб тым што ў Цхінвалі вяртаюцца мірныя жыхары. Якія ўжо пачалі прыводзіць свой горад у парадак, мятуць вуліцы, разьбіраюць завалы і інш., тут ўзьнікае пытаньне:
    – Дзе 1400 (а сёньня лічба ўжо сягае за 2000) забітых мірных жыхараў?
    На маю думку, Цхінвалі не Масква, таму забітыя павінны трапляцца на кожным кроку.
    Пытанньне адрасую Мядведзеву і Пуціну – ДЗЕ????
    Можа досіць хлусіць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы